Яўрэйскі асветнік

0

2 студзеня споўнілася 170 гадоў з дня нараджэння пісьменніка, заснавальніка новай яўрэйскай класічнай літаратуры Мэндэле Мойхер-Сфорцыма (1836 — 1917).

Мэндэле Мойхер-Сфорцым (сапраўднае Шолам Якаў Абрамавіч) нарадзіўся ў Капылі 2 студзеня 1836 года (20 снежня 1835 года па старому стылю). Вучыўся ў слуцкай яўрэйскай бурсе. З 1853 года жыў на Украіне. Спачатку пісаў на іўрыце, пазней на ідыш. У сваіх творах паказаў шырокую панараму жыцця яўрэйскага народа ў Расіі, у тым ліку на Беларусі. У аўтабіяграфічным творы «Шліма, Хаімаў сын» (1911) асвяціў жыццё і побыт капыльскіх рамеснікаў. У друку таксама выступаў як публіцыст, крытык, перакладчык.

Реклама

Ігар Ціткоўскі

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии