Плануецца помнік слуцкім ваярам

2

Вядомы беларускі скульптар Міхась Інькоў, той самы, які стварыў помнік святой Сафіі Слуцкай, закончыў працу над макетам помніка слуцкім паўстанцам 1920 года.

Аб гэтым «Кур'еру» паведаміў Анатоль Белы, ініцыятар і кіраўнік гэтага цікавага праекта, уладальнік прыватнага мастацкага музея ў Старых Дарогах. Паводле яго слоў, помнік уяўляе сабой кампазіцыю з выявай паўстанца і шасціканцовага крыжа. Па акружнасці пастамента размешчаны надпіс: «Тым, што пайшлі паміраць, каб жыла бацькаўшчына». Мадэль помніка пакуль што зроблена з пластыліну.
Па словах Анатоля Белага, наперадзе яшчэ вялікая праца. «Трэба адшукаць сродкі на адліўку, знайсці падыходзячы матэрыял для пастамента, — сказаў ён. — Калі і дзе можа з’явіцца гэты помнік, таксама пытанні не простыя. Мэтазгодна, каб ён быў усталяваны ў Слуцку, але час раставіць усе кропкі».
Мікалай Курыльчык, старшыня Слуцкага прадстаўніцтва «Таварыства беларускай мовы», сказаў: «Хочацца спадзявацца, што намаганнямі Анатоля Белага і неабыякавых да нашай гісторыі слуцакоў гэты мастацкі твор з’явіцца менавіта ў нашым горадзе».

Реклама

Міхась Залескі

2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Berkut
Berkut
10 января 2006 20:55

Хорошая идея!

Слуцк, хоть и является городом с богатейшей историей, умудрился потерять практически всю историческую застройку, множество памятников старины. Оглянешься вокруг и видишь город без памяти, без души.

Так может скинуться кому сколько не жалко и увековечить одних из достойнейших сынов нашего города за всю его историю? Вернем родному городу еще одну частичку его самобытности!

Александр
Александр
11 января 2006 12:03

Тогда нужно еще и вспомнить восстание 1960ых имхо тоже очень значимое событие…