Любанскія масла і смятана сталі прадуктамі года

0

За апошні перыяд ААТ «Любанскі сыраробчы завод» дабілася важкіх поспехаў у мадэрнізацыі вытворчасці і паляпшэнні якасці выпускаемай прадукцыі. Як вынік: летась мясцовы вэнджаны сыр «Белавежскі» стаў прадуктам года. А сёлета такой адзнакі ўдастоіліся масла сметанковае «Сялянскае» і смятана «Традыцыйная».

Вясной за паўтара месяца на прадпрыемстве зманціравалі лінію па вырабу тэхнічнага казеіну і за летні сезон выдалі звыш 40 тон прадукцыі. Яе рэалізацыя прынесла Любанскаму сыраробчаму заводу каля 500 мільёнаў рублёў.
У перспектыве любанскія сыраробы намячаюць закупіць і ўстанавіць польскую аўтаматызаваную лінію па вытворчасці сыроў.

Реклама

Сяргей Любшын

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии