Вось так і жыві

0

Гэтымі днямі многа гаворыцца пра жанцчыну-маці. Яшчэ больш пра тую, што мае ўзнагароду за мацярынства. Яе запрашаюць на спецвечарыну, у кабінет старшыні гарвыканкама, пяюць хвалебныя гімны. Але нядаўна мне давялося ўбачыць і другі бок жыцця маці, якая выхоўвае пяцярых дзяцей.

Па запрашэнню Галіны Мікалаеўны Барсукевіч, памочніцы выхавацеля дзіцячага сада № 9 г. Салігорска, зайшоў у кватэру позна вечарам, пасля дваццаці гадзін. Гаспадара, Анатолія Фёдаравіч, яшчэ не было з работы., ды і сынок Ігар пакуль не вярнуўся са школы.
Галіна Мікалаеўна лагодна запрасіла паказаць пакоі. «Чатырохпакаёўка» выглядала чысценька, хоць семярым чалавекам у ёй цеснавата. Сапраўды, дзеці падрастаюць, але кватэра не пашыраецца. Узялі надзел з правам забудовы, зрабілі падмурак, ды на гэтым будоўлю замарозілі. Чакаюць, калі старэйшыя дзеці, Міша і Каця, пачнуць зарабляць грошы. А пакуль усе жывуць на бацькавых заробках, якія не болей 650 тысяч рублёў. Заплаціўшы за кватэру, на аднаго члена сям'і застаецца не болей за 70 тысяч. «Вось так і жыві», — кажа гаспадыня.
Жыве сям’я сваёй дружнасцю, узаемадапамогай. Нават самая маленькая Наташа па хаце мае свае абавязкі, якія выконвае вельмі старанна. «Я вырасла на Палессі ў вялікай сям'і. Мае дзеці мне ў радасць. Мы часта адчуваем недастатак. Ад дзяржавы дапамога малая, але жывем у шчасці», — гаворыць Галіна Мікалаеўна.

Реклама

Уладзімір Амяльчэня

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии