Танчаць не горш дарослых

0

У Мар'інай Горцы 26 лістапада адбыўся V фестываль народнай творчасці «Напеў зямлі маей», на якім танцавальная група Салігорскай дзіцячай школы мастацтваў атрымала Дыплом трэццяй ступені і лічбавы фотаапарат «Canon».

У суправаджэнні эстраднага аркестра пад кіраўніцтвам Леаніда Карташова салігорскія танцоры выканалі папуры на тэму вядомах рок-н-рольных мелодый. Усяго на фестываль прыехалі 29 танцавальных калектываў. На конкурсную праграму адводзілася не больш пяці хвілін.
«Нам вельмі прыемна, што выхаванцы нашай школы спаборнічалі на роўных з дарослымі і дабіліся добрых вынікаў», — сказаў Алег Шчэрбакоў, дырэктар Салігорскай дзіцячай школы мастацтваў.

Реклама

Уладзімір Амельчэня

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии