Я ні ног, ні рук не чую,
Так мяцёлкаю шчырую.
Прыбіраю, прыбіраю –
Ні канца таму, ні краю.
Тата, быццам з перапуду,
Вечна шастае па бруду.
Потым носіцца без меры
У брудных ботах па кватэры.
Мама ж так гатуе есці,
Што на кухню ўжо не ўлезці.
Крупы розныя з падлогі
Вымятаю да знямогі.
Дзед і той, хоць хворы дужа,
То нарэжа, то настружа.
Што майструе – не вядома,
Толькі смецце адно дома.
Ну і даў Бог дамачадцаў!
Ды ці будзеш з імі ты спрачацца?!
Прыбіраю, прыбіраю –
Ні канца таму, ні краю…
Сяргей Квіткевіч,
г.Любань