Амерыканскія дыпламаты наведалі Слуцк

0

У сераду 19 кастрычніка з афіцыйным візітам Слуцк наведалі дыпламаты пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Лайл Макмілан і Джэніфер Рок.

Гэта быў, як пазначылі супрацоўнікі пасольства, чарговы крок са звычайнай практыкі знаёмства дыпламатаў з жыццём рэгіёнаў Беларусі.
Менавіта з запытання, наколькі, на думку недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, змяніўся Слуцк пад час падрыхтоўкі і правядзення тут рэспубліканскага свята-кірмашу «Дажынкі-2005», пачалася сустрэча з рэдактарамі нашых рэгіянальных газет «Інфа-Кур'ер» і «Капитал», карэспандэнтам «Оска-эксресс». Прадстаўнікі прэсы пазнаёмілі амерыканскіх дыпламатаў з місіямі сваіх выданняў, з той тэматыкай, якой яны аддаюць перавагу на старонках газет.
На другой сустрэчы з гасцямі пра свой вопыт работы і праблемы, якія зараз даводзіцца вырашаць, расказалі лідэры грамадскіх арганізацый Случчыны.
Як стала вядома «Кур'еру», некалькі запланаваных іншых сустрэч або былі паспешна завершаны, або не адбыліся, у першую чаргу, з-за настырнага жадання прыняць у іх удзел некаторымі асобамі, чый удзел папярэдне не планіраваўся, а таксама з-за таго, што загаддзя не быў абумоўлены фармат правядзення сустрэч з удзелам тэлебачання.

Реклама

Аддзел навін

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии