Яго песні спяваюць і сёння

0

У плеядзе славутых сыноў Капыльскай зямлі яркай зоркай свеціць прозвішча кампазітара Міхася Шуміліна, якому сёлета споўнілася б 75 гадоў. Ён памёр маладым у дваццацівасьмігадовым узросце, але пакінуў вялікую песенную спадчыну.

Міхась Шумілін напісаў шмат розных музычных твораў і песен, многія з якіх сталі народнымі. Частка іх увайшла ў анталогію беларускай народнай песні. Найбольш вядомыя — «Ой, мяцеліца», «Залатыя каласы», «Мінскі вальс». Доўгі час апошняя мелодыя была музычнай застаўкай на беларускім тэлебачанні.
Нарадзіўся Міхась Шумілін напрыканцы вясны 1930-га года ў вёсцы Кукавічы Капыльскага раёна. Міхась з ранніх гадоў віртуозна іграў на розных музычных інструментах і рабіў аранжыроўкі на пачутыя ад вяскоўцаў забытыя песні. Пад час вучобы ў сталіцы ў яго нарадзілася шмат новых твораў, якія зачаравалі беларусаў. Многія выдатныя музычныя калектывы Беларусі і сёння выкарыстоўваюць творы Шуміліна ў сваіх канцэртах.
Да юбілею кампазітара ў Вялікараёўскай базавай школе, дзе ён вучыўся, нядаўна адбылася вечарына, на якой прагучалі песні Міхася Шуміліна, а таксама ўспаміны пра яго. Вучні школы аформілі альбом з фотаздымкамі пра жыццёвы шлях кампазітара.

Реклама

Іван Ігнатчык

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии