“Радуктовы магазін”? Што за дзіва?!

0

“Радуктовы” магазін?
Што за дзіва?!
Што ж там, хлопцы, прадаюць?
“Леб” ды “іва”?!
На паліцах што ляжыць?
“Блыкі”, “рушы”?!
Не чапляйце “окшыну”
мне на вушы!

Але ж бачу – так і ёсць!
На прылаўку:
У карыце “інаград”, дробны, даўкі.
А ў вітрынах – каб я спрах! – “укар” з “ырам”.
Валасы мне мігам жах устапырыў!
Мне гандлярка падае
дзве “ансервы”.
Затрымцелі як струна мае нервы!
Ад “пельсінаў” ды “укі” –
не забуду! –
Страўнік сціснуўся ў камяк
з перапуду.

І за нейкі там “ефір”, за “ілбасы”
Не, не буду я плаціць
грошы ў касу.
Мне такі асартымент не па смаку.
Хай каштуе гэта сам – той пісака!

Реклама

Сяргей Квіткевіч, Ст.Дарогі

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии