Віктар Дайліда

0

28 верасня споўнілася 75 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка, ураджэнца Случчыны Віктара Дайліды.

У сэрцы пісьменніка Случчына засталася назаўсёды. Віктар Браніслававіч пісаў: «Дзе б я ні быў, куды б ні закінуў мяне лёс, сэрца маё заўсёды рвецца дадому, на родную Случчыну. І шчыра прызнаюся, няма для мяне шчаслівейшых хвілін, як ехаць дадому, у сваю вёску».
Пісьменнік нарадзіўся ў вёсцы Славінск Слуцкага раёна ў сялянскай сям'і. Пасля сканчэння ў 1957 годзе вучобы на факультэце беларускай мовы і літаратуры Мінскага педінстытута, а потым Баранавіцкага настаўніцкага інстытута, настаўнічаў у вясковых школах. У 1962−73 гады быў дырэктарам Чапліцкай сярэдняй школы Слуцкага раёна.
З літаратурнымі творамі ў друку ўпершыню з’явіўся ў 1953 годзе. У 1969 годзе ўступіў у склад Саюза пісьменнікаў СССР. Асноўная тэма яго твораў - вясковае жыццё, гады ваеннага ліхалецця. Таксама шмат піша для дзяцей.
У 1970−80-я гады, у час маёй работы бібліятэкарам у Слуцкай сярэдняй школе № 10, Віктар Браніслававіч двойчы наведваў дзесятую школу, сустракаўся з вучнямі сярэдніх і малодшых класаў. На памяць аб сустрэчы кожны раз школьнай бібліятэцы дарыў свае новыя кнігі, якія вучні чыталі з ахвотай.

Реклама

Ларыса Лук’янцава

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии