Паспяхова завяршыўся ўдзел студыі выяўленчага мастацтва Слуцкага Цэнтра дзіцячай творчасці ў Міжнародным конкурсе дзіцячага малюнка, які праводзіцца ў індыйскім горадзе Шанкар.
Па выніках конкурса за 2004 год слуцкія студыйцы атрымалі восем узнагарод, з якіх сярэбранымі медалямі адзначаны работы Вадзіма Ерахаўца, Ганны Казак, Любы Шуманскай, Вольгі Яскевіч. А заахвочвальныя медалі і дыпломы атрымалі Таццяна Бруй, Аляксандр Вярбіцкі, Надзея Растаргуева і Вольга Семяновіч.