Арганізацыя журналістаў - юбіляр

0

На гэтым тыдні грамадская арганізацыя «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (БАЖ) адзначае свой юбілей. Гэтай недзяржаўнай журналісцкай арганізацыі спаўняецца 10 гадоў.
Як пазначыла «Кур'еру» Жанна Літвіна, старшыня БАЖ, грамадскае аб’яднанне дзейнічае з восені 1995 года. Зараз налічвае амаль тысячу сябраў. Сябры БАЖ працуюць у незалежных і дзяржаўных перыядычных выданнях, на радыё і тэлебачанні, у выдавецкіх кампаніях. Значная частка сябраў БАЖ — супрацоўнікі дзяржаўных СМІ. Акрамя цэнтральнага офіса ў Мінску, асацыяцыя мае 7 рэгіянальных філій.
«БАЖ — арганізацыя, якая ажыццяўляе адукацыйныя праграмы для журналістаў, абараняе іх правы і паслядоўна спрыяе свабодзе атрымання і распаўсюджвання інфармацыі. З 1997 года БАЖ — асацыяваны сябра Міжнароднай федэрацыі журналістаў», — сказала Жанна Літвіна.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии