Алесь Траяноўскі

0

22 верасня спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння беларускага літаратара Алеся Траяноўскага, аўтара вершаў, літаратурна-крытычных артыкулаў, мастацкіх перакладаў, рэцэнзій.}
Нарадзіўся Аляксандр Пятровіч у 1925 годзе ва ўрочышчы Уздымач Слуцкага раёна ў сям'і лесніка. У часы Вялікай Айчыннай вайны быў партызанам, потым на фронце. У 1959 годзе скончыў Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут. Працаваў літаратурным супрацоўнікам беларускіх газет. У 1962−82 гадах ён быў загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва газеты «Звязда», у 1983−86 гадах — намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Мастацтва Беларусі». Зрабіў пераклады на беларускую мову з польскай, чэшскай, украінскай, кашубскай і іншых моў.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии