Рэха дакацілася да Слуцка

1

Калі знаёмішся з рэспубліканскай прэсай, то міжволі ў першую чаргу шукаеш там матэрыялы пра свае родныя мясціны. Апошні нумар «Краязнаўчай газеты» (№ 33, верасень 2005 года) зноў прымусіў хвалявацца, бо матэрыял пад рубрыкай «Нам адказалі"кранаў тэму знішчэння ў Слуцку дома былой Земскай бальніцы. Тэма балючая для тых, хто не можа заставацца абыякавым да пытанняў захавання гістарычнай спадчыны.

Пасля перадрукоўкі (з каментарыямі рэдакцыі) «Краязнаўчай газетай» матэрыяла «Кур'ера» аб разбурэнні ў Слуцку гэтага помніка нашай гісторыі старшыня Беларускага камітэта Міжнароднай Рады па помніках і мясцінах Уладзімір Гілеп атрымаў адказ ад кіраўніцтва Слуцкага райвыканкама. Менавіта сам адказ і стаў для знакамітага слуцкага земляка нагодай, каб вярнуцца да гэтай тэмы.
Уладзімір Гілеп ва ўзгаданым артыкуле выказвае свае меркаванні аб «якасці» гэтага адказа мясцовай улады. Ён пазначае наступнае.
«На жаль, падганяючы факты пад вострую неабходнасць зноса „непригодного для эксплуатации здания“, слуцкі райвыканкам спасылаецца на пісьмо Камітэта па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, датаванае аж 1998 годам і накіраванае інстытуту „Мінскграмадзянпраект“ аб тым, што будынак па вуліцы Манахава, 5 не з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю… Усім, хто займаецца аховай нашай спадчыны, добра вядома, што дзякуючы яшчэ аднаму злачыннаму дакументу, падрыхтаванаму ў сценах вышэйназванага камітэта (былы яго старшыня — Бубноўскі), практычна былі знятыя з-пад аховы на працяглы час усе без выключэння помнікі гісторыі і культуры Беларусі, нават рэзідэнцыя Радзівілаў у Нясвіжы, якая зараз уключана ў вышэйшую катэгорыю помнікаў - „Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКО“. Карыстаючыся гэтым, несумленныя, недалёкія альбо варожа настроеныя да нашай спадчыны людзі зрабілі сваю „чорную справу“. Рэха гэтай „чорнай справы“ дакацілася нарэшце да Слуцка ў 2005 годзе».
Уладзімір Гілеп, друкуючы прыкладзены да адказу акт абследавання тэхнічнага стану гэтага дома, выказвае папрок кіраўніцтву Слуцкага выканкама за спробу спаслацца «на тое, што ў „слуцкай справе“ сведчыць толькі аб адным: праўдаю ці няпраўдаю даказаць, што мы, знаўцы гісторыі, нічога не ведаем, а вы — улада — усё можаце!» Аўтар матэрыяла прыкра ставіцца да тых падпісантаў акта, хто «так бяздумна, нават злачынна аднёсся да сваёй слуцкай спадчыны», за выключэнем архітэктара горада М. Токаравай, прапанаваўшай разгледзець магчымасць рэканструкцыі і захавання дома былой Земскай бальніцы.

Реклама

Ларыса Грабянюк

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
jarhip144
jarhip144
9 августа 2018 17:34

Ого н︌е о︌ж︌ида︌л з︌де︌с︌ь у︌в︌и︌деть в︌а︌шу ва︌ка︌н︌сию. У в︌а︌с с︌н︌ова от︌к︌р︌ы︌т н︌аб︌ор уд︌а︌лё︌н︌ны︌х раб︌о︌тни︌к︌о︌в? Е︌с︌л︌и д︌а, м︌ог︌л︌и б︌ы в︌ы у︌с︌тр︌оит︌ь м︌о︌е︌го з︌ятя︌, а т︌о п︌ок︌а я е︌му д︌о︌ка︌з︌ы︌в︌ал ч︌то в︌ы хо︌р︌о︌ши︌е ре︌б︌я︌т︌а и с в︌ами м︌ож︌но р︌а︌бо︌т︌ать, в︌с︌е в︌а︌к︌ансии б︌ы︌ли з︌а︌кр︌ыты︌(︌(