Абіраюць маю старасць

0
Реклама

Я нарадзіўся на Случчыне ў вёсцы Цераспаль. З дзяцінства працаваў у калгасе імя Энгельса. У 1937 годзе маю маці расстралялі ў Слуцкай турме. Сям’я дванаццаць гадоў жыла без хаты. Пасля быў Данбас, шахты Салігорска. На старасць гадоў вярнуўся на бацькаву сядзібу, выкарыстоўваю яе як дачу. І вельмі крыўдна, што былы мой калгас імя Энгельса, зараз «Падлессе», здзірае з мяне за сотку зжатай збажыны ўдвое больш, чым з калгасніка. Хто ж выкарыстаў маю бясплатную працу ў маладосці і забыўся пра гэта? На сваёй бацькаўшчыне цяпер я, як чужак. А некалі ўсё было аддадзена калгасу.

Вядома, улада не зрабіла заможнымі маіх аднавяскоўцаў лішнімі дзвюмя тысячамі, што здзірае з мяне. Толькі да ўлады ўсё большы недавер у горадзе. Нехта з сённяшніх аднавяскоўцаў праз многа год вернецца на бацькаўшчыну, а яго не прызнаюць за свайго.

Міхаіл Мікалаевіч Казак

Реклама

Комментарии

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.