Персанальная выстава у сельскім клубе

0

Пятнаццаць гадоў - гэта той узрост, калі сядзець склаўшы рукі ніяк не хочацца. Кожны яго выкарыстоўвае па-свойму. Школьніца Вольга Каваленя з Варкавіч, напрыклад, ужо навучылася дзівосы знаходзіць і сярод тых рэчаў, якія людзі звычайна абыходзяць бокам.

Ці многія могуць пахваліцца, што іх фантазія дазволіла ім са звычайных «шышак», якія запаўняюць нашы пусткі, зрабіць вось такога цудоўнага звярка. «Вобраз вавёркі ў галаве паўстаў неяк нечакана. Я паспрабавала, і тое, што атрымалася, нечакана спадабалася і мне самой,» — патлумачыла Вольга карэспандэнту «Кур'ера».
Застаецца толькі дадаць, што з-пад умелых рук Вольгі Каваленя ўжо «выйшла ў свет» даволі многа такіх цікавых рэчаў. На свяце вёскі Варкавічы, што сяльчане адзначаюць на Прачыстую, Вольга зрабіла і невялікую персанальную выставу гэтых твораў, якія радуюць вока.

Реклама

Сяргей Станкевіч

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии