Свята Прачыстая ў Варкавічах

0

Так ужо павялося, што свята Прачыстая жыхары Варкавіч Слуцкага раёна лічаць святам сваёй вёскі. Кожны год у гэты дзень тут адбываюцца народныя гулянні з канцэртамі, выставамі, танцамі.

У суботу 28 жніўня сяльчан у мясцовым клубе віталі самадзейныя артысты вакальнай групы «Маладзіца», якую ўзначальвае Надзея Велешка, загадчыца клуба. «Наша «Маладзіца» сапраўды маладая, бо ў красавіку мы адзначылі толькі гадавіну сваёй творчай дзейнасці, — сказала яна карэспандэнту «Кур’ера» . — На сённяшні дзень група налічвае дзесяць чалавек самых розных прафесій. Мы рады, што сяльчане так цёпла прымаюць нашыя выступленні.»

Реклама

Сяргей Станкевіч

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии