“Дарога да святыняў” пройдзе праз Капыль

0

Маршрут навукова-творчай экспедыцыі “Дарога да святыняў”, якая праводзіцца ў рамках Дня беларускага пісьменства, 1 верасня завітае ў Капыль і Капыльскі раён.

Свята, месцам правядзення якога абраны Камянец Брэсцкай вобласці, пачалося ў сераду 31 жніўня з малебна ў Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы і благаслаўлення Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта.
Хрэсны ход, малебен і перадача Благадатнага агню з труны Гасподняй на свечкі прыхаджан адбудуцца ў Капылі і вёсцы Цімкавічы Капыльскага раёна, дзе нарадзіўся беларускі пісьменнік Кузьма Чорны. У Цімкавічах адбудзецца навуковая канферэнцыя “Вялікі празаік Беларусі Кузьма Чорны”. У складзе ўдзельнікаў экспедыцыі “Дарога да святыняў” – вучоныя, пісьменнікі, грамадскія дзеячы, журналісты.

Реклама

Жана Аўдзеева

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии