“Імпарт” на Любаншчыне

0

Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Дарасіно” першым на Любаншчыне завяршыў абмалот каласавых культур. На фінішную прамую жніва выйшлі таксама СВК “Рачэнь”, “Смольгава”, “Атраднае-агра”.

Аб гэтым карэспандэнту “Кур’ера” паведаміла кіраўніцтва раёна.
Значна паскорыць тэмпы жніва дапамагла новая ўборачная тэхніка. З пачатку абмалоту каласавых любанчане атрымалі пятнаццаць новых гомсельмашаўскіх камбайнаў КЗС-7 і КЗР-10. Акрамя таго, сюды паступіла столькі ж расійскіх “Донаў” апошніх мадэфікацый. Усе яны адразу выйшлі на хлебныя нівы.
Ёсць на Любаншчыне і зусім ужо экзатычная тэхніка. У СВК “Ямінск”, напрыклад, не так даўно паступіў на выпрабаванне мабільны камбікормавы завод фірмы “Гельмен”. Агрэгат дазваляе выконваць тры такія складаныя аперацыі, як прыгатаванне камбікармоў, плюшчэнне збожжа і размол зерня ў муку.
Сёння машыну абслугоўваюць вадзіцель-аператар Сцяпан Грыцук і яго памочнік Дзмітрый Каладзей.

Реклама

Антон Зубарэвіч

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии