З любоўю да Радзімы

1

Імя выдатнага польска-беларускага паэта Уладзіслава Сыракомлі (Людовіка Францішка Уладзіслава Кандратовіча) цесна звязана з Любаншчынай, Случчынай і іншымі, блізкімі да іх, мясцінамі. Аўтар шырокавядомага «Паштальёна» (у рускім перакладзе Л. Трэфалева гэты твор набыў у Расіі грамадзянства народнай песні «Ямщик» — «Когда я на почте служил ямщиком…») нарадзіўся 29 верасня 1823 года ў фальварку Смольгаў (Смольгава) Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер Любанскі раён) у сям'і апалячанай беларускай шляхты, якая ў другой палове ХVІІІ стагоддзя страціла зямельную ўласнасць. Заўважым, 15 верасня 1862 года паэта не стала.

Неабходна звярнуць увагу на факт сяброўства У. Сыракомлі са сваім аднагодкам, пісьменнікам і мемуарыстам Адамам Плугам (Пяткевічам Антоні), які нарадзіўся ў вёсцы Замосце Слуцкага павета Мінскай губерні і які скончыў знакамітую Слуцкую гімназію. Творчае пабрацімства паміж У. Сыракомлям і А. Плугам падмацоўвалася і іх ліставаннем, што склала цікавую эпісталярную спадчыну кожнага з іх.
Але далей пра жыццёвы і творчы шлях паэта лепш за ўсё прачытаць у дыхтоўнай ва ўсіх адносінах кнізе вучонага-літаратуразнаўцы, паэта і перакладчыка Уладзіміра Іосіфавіча Мархеля «Творчасць Уладзіміра Сыракомлі», якая пад грыфам Дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы» Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі выйшла другім, дапоўненным і перапрацаваным выданнем сёлета ў сталічным выдавецтве «Беларуская навука». Першае выданне было амаль дваццаць год таму назад.
Вытокамі, крыніцай паэтычнай дзейнасці Уладзіміра Сыракомлі, аднаго з самых любімых у Расіі іншамоўных (побач з Р. Бёрнсам і Т. Шаўчэнкам) паэтаў, з’яўлялася ва ўсіх сваіх праявах беларускае жыццё, як духоўнае, так і матэрыяльнае.
Уладзімір Сыракомля меў не толькі ціхае замілаванне, але і гарачую любоў да сваёй Радзімы — Беларусі-Літвы. Паказальным з’яўляецца такі факт, што, калі паэт упершыню трапіў на тэрыторыю карэннай Польшчы, ён адзначыў: «Тут, на польскім баку, усё не так, як у нас». І таму нічога незвычайнага няма ў адмове «вясковага лірніка», як яго тады называлі з яго ж лёгкай рукі, стаць рэдактарам «Gezety Codziennej» і пераехаць на сталае жыхарства ў Варшаву. «Узначаліць рэдакцыю, — пісаў ён А. Плугу ў студзені 1856 года, — я не згадзіўся з прычыны, якую ты лёгка зразумееш. Сум па Радзіме, па сваіх, па Вільні забіў бы мяне».
Неабходна мець на ўвазе, што Уладзімір Сыракомля заўсёды выступаў за тэндэнцыйную, дзейсную літаратуру, звязаную з рэчыіснасцю і падначаленую жыццёвай праўдзе. Гэта тычыцца яго гутарак, створаных па матывах мясцовых паданняў, яго лірыкі, напоўненнай пачуццём абвостранай любові да Радзімы і злучанай з песнямі тутэйшага сялянства, а таксама краязнаўчых зацікаўленняў да свайго рэгіёна.
Вось жа аб усім гэтым і іншым, асабліва аб уплыве творчасці Уладзіміра Сыракомлі на тагачасны і пазнейшы беларускі літаратурны працэс, навукова-папулярна, жывой мовай і распавядае кніга У.Мархеля. Асаблівасць і выйгрышнасць гэтай кнігі яшчэ і ў тым, што яна па-добраму абрынае на чытача безліч інфармацыі, інфармацыі цікавай, карыснай і да месца. У. Мархель цытуе літаратурныя, архіўныя і іншыя крыніцы 343 разы, што робіць працу (кнігу) больш змястоўнай і звышпераканаўчай. Асабліва ў аспекце Уладзімір Сыракомля — паэт Беларусі.
Кніга добра праілюстравана. Тыраж 1000 паасобнікаў.

Реклама

Яўген Гучок

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Виктория
Виктория
23 октября 2005 11:49

Есть замечания, причем серьезные. В статье про Владислава Сырокомлю его называли в половине случаев Владимиром. Стоит ли верить таким сведениям, где даже имя в процессе написания «меняется»? 😈