Сумны дэмаграфічны вынік у Любані

0

Насельніцтва Любаншчыны, на вялікі жаль, паступова скарачаецца. Пра тое сведчыць аналіз дэмаграфічнай сітуацыі за першую палову года. Калі летась за такі перыяд у згаданым раёне нарадзілася 191 немаўля, то сёлета — 177.
Смяротнасць жа, наадварот, значна вырасла. За шэсць месяцаў мінулага года тут памерлі 393 жыхары. А ў гэтым годзе за такі ж час — 438.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии