Прыбытак з лесу

0

З пачатку года работнікі дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Любанскі лясгас» нарыхтавалі 38 кілаграмаў лекавай сыравіны.

Яны здалі ў мясцовую аптэку бярозавую чагу, ліпавы цвет, сухацвет, зверабой і іншыя расліны і зарабілі на гэтым, як адзначыў дырэктар установы Мікалай Русаковіч, амаль 180 тысяч рублёў.
А яшчэ лясгасаўцы звязалі 21 тысячу бярозавых мяцёлак на суму 7,3 мільёна рублёў. Мяцёлкі любанчане адправілі для добраўпарадкавання Мінска, Бабруйска, Рэчыцы, Мазыра, Жодзіна і некаторых іншых гарадоў краіны.

Реклама

Антон Зубарэвіч

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии