Любанскае сафары

0

Апошнім часам папуляцыя ліс на Любаншчыне вырасла настолькі, што яны сталі сапраўдным бедствам для пярнатых насельнікаў мясцовых лясоў.

Таму сёлета раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя аб’явіла сярод любанскіх паляўнічых даволі незвычайны конкурс: хто больш застрэліць рыжых драпежнікаў.
Паляўнічыя дружна ўзяліся за справу. У выніку яны знішчылі 226 ліс. Пераможцамі ж конкурсу сталі Барыс Алейнікаў з Любані, Сяргей Ашуйка з Сарачоў і Мікалай Крапіўніцкі з Жалаў. Значная колькасць паляўнічых запісалі на свой рахунак па дзесяць лісіных хвастоў. Інспекцыя заахвоціла іх бясплатнымі ліцэнзіямі на адстрэл дзікоў. Некалькі паляўнічых у якасці заахвочвання атрымалі таксама бясплатныя пуцёўкі на адстрэл зайцоў і некаторых іншых дробных лясных звяроў.

Реклама

Антон Зубарэвіч

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии