Культурны марафон «Матчыны кросны»

0

У Старых Дарогах 23 ліпеня прайшло традыцыйнае абласное свята ткачоў «Матчыны кросны». Удзел у ім прынялі 13 майстроў па ткацтву з Міншчыны.

Наш рэгіён прадстаўлялі ткачыхі з Копыля, Любані, Салігорска і Салігорскага раёна. Слуцкіх ткачоў на мерапрыемстве не было.
На вачах у гледачоў нараджаліся сурвэткі, рушнікі, коўдры, паясы. Пад час фестывалю, які працягваўся сем гадзін, без перапынку гучала музыка і песні ў выкананні самадзейных артыстаў Старадарожчыны. Як адзначалі ўдзельнікі, свята сапраўды ўдалося. Напрыканцы конкурса журы падвяло вынікі. Галоўны прыз фестывалю атрымала Марыя Волкава са Старых Дарог, якая прэзентавала вытканыя рушнікі. Яна ўзнагароджана дыпломам «За хуткасць і якасць ткацтва». У размове з карэспандэнтам «Кур'ера» Марыя Волкава сказала: «Я прымаю ўдзел у кожным падобным мерапрыемстве. І заўсёды станаўлюся лаўрэатам і дыпламантам. Мне давялося тройчы падарыць прэзідэнту Беларусі свае вырабы. Лічу, што маё майстэрства патрэбна людзям, бо жадаючых яго пераняць у меня шмат. Гэта і дарослыя, і дзеці».
Усім удзельнікам былі ўручаны прызы і дыпломы. У намінацыі «Творчы дэбют» узнагароду атрымаў за паясы Сяргей Выскварка з Любані, Валянціна Кіеня з Семежава Капыльскага раёна ўзнагароджана дыпломам за выраб посцілак на падлогу, Валянціна Кучынская з Салігорска атрымала дыплом за зберажэнне і развіццё ткацкіх традыцый. Старэйшая ўдзельніца конкурса, 81-летняя Паўліна Ільюшчыц з вёскі Рог Салігорскага раёна, атрымала асабісты падарунак і падзяку.

Реклама

Васіль Цішкевіч

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии