Нецвярозыя работнікі на Любаншчыне

0

Летась на Любаншчыне было складзена 412 пратаколаў на тых, хто знаходзіўся на рабочых месцах у стане алкагольнага ап’янення. Сёлета ж за пяць месяцаў ужо выяўлены 134 чалавекі, якія працавалі «пад мухай».
Асабліва шмат такіх фактаў зафіксавана ў сельскагаспадарчых вытворчых кааператывах «Закальное» — 19, «Палессе-агра» -- 18, эксперыментальнай базе «Любанская» -- 14. А ў СВК «Ямінск», «Урэцкі», «Смольгава» і некаторых іншых да адказнасці прыцягнуты нават спецыялісты.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии