Дом Файнберга, бывай

1

Здаецца, ахвярай цяперашняга добраўпарадкавання горада стаў дарэвалюцыйны будынак па вул Леніна, 102, у якім да апошняга часу размяшчаўся магазін «Электратавары».

Спачатку з’явілася шыльда — пашпарт аб’екта з паведамленнем пра рамонтныя работы фасадаў будынка і тэрмін выканання. Магазін эвакуіравалі. Неўзабаве не стала даху, а потым і самога будынка.
Што гэта быў вельмі важны архітэктурны аб’ект горада, можа і нельга сказаць. Але шкада, што, перажыўшы віхуры рэвалюцыі і польскай акупацыі, Айчыннай вайны, ён, добра паслужыўшы людзям, не ўратаваўся ад перабудовы-2005.
Аматарам слуцкай даўніны будынак вядомы як «Дом Файнберга» — слуцкага прадпрымальніка пачатку ХХ стагоддзя. Імя яго захавалася дзякуючы папулярнай у горадзе паэме «Файнбергіяда» мясцовага літаратара, дзе апісвалася баўленне вольнага часу вярхамі тагачаснага слуцкага грамадства. Па меркаванню аднаго з беларускіх навукоўцаў, карыстаючыся звесткамі з гэтай паэмы, можна было б напісаць дысертацыю.
Даўно няма герояў паэмы, дысертацыя не напісана, цяпер не стала і дома Файнберга.

Реклама

Ігар Ціткоўскі

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
yarmiy16
yarmiy16
9 августа 2018 17:34

Ого н︌е о︌ж︌и︌да︌л з︌д︌е︌сь у︌ви︌де︌ть ва︌шу ва︌к︌а︌н︌с︌и︌ю︌. У в︌ас сн︌о︌ва о︌т︌к︌р︌ы︌т на︌б︌ор у︌д︌а︌л︌ённ︌ы︌х рабо︌т︌н︌ико︌в? Ес︌л︌и д︌а︌, м︌о︌гл︌и б︌ы в︌ы уст︌р︌о︌и︌ть мо︌его зя︌т︌я, а т︌о п︌о︌к︌а я е︌му док︌а︌з︌ы︌в︌ал ч︌то в︌ы х︌ор︌о︌ш︌и︌е ре︌б︌ят︌а и с в︌а︌м︌и м︌о︌ж︌н︌о раб︌от︌ат︌ь, в︌с︌е в︌ак︌анс︌и︌и б︌ы︌ли зак︌рыт︌ы︌(︌(