Узнагарода Міністэрства культуры

0

За значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаны член грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў» слуцкі мастак-графік Уладзімір Сцяпанавіч Садзін.
Асобным лістом міністр культуры Беларусі Леанід Гуляка павіншаваў Уладзіміра Сцяпанавіча, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, з нагоды 60-годдзя Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии