Кузьма Чорны

0

24 чэрвеня споўніцца 105 гадоў з дня нараджэння беларускага празаіка і драматурга, нашага земляка Кузьмы Чорнага (1900 — 1944). Пасля смерці пісьменніка прашло шмат гадоў, аднак цікавасць да яго літаратурнай спадчыны не змяншаецца. Карыстаецца папулярнасцю створаны ў Цімкавічах літаратурны музей, прысвечаны яго літаратурнаму і жыццёваму шляху.

Нарадзіўся Кузьма Чорны (Мікалай Карлавіч Раманоўскі) непадалёку ад Цімкавіч у вёсцы Боркі даўнейшага Слуцкага павета. Пасля Капыльскага вучылішча вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі, потым — на літаратурным аддзяленні педагагічнага факультэта Беларускага дзяржуніверсітэта. Пасля грамадзянскай вайны працаваў у валасным рэўкоме, у Слуцкім ваенкамаце, настаўнічаў. Калі апынуўся ў Мінску, стаў сябрам літаб'яднання «Маладняк», потым старшынёй літаратурна-мастацкага згуртавання «Узвышша». З 1932 года быў галоўным літаратурным кансультантам пры Саюзе пісьменнікаў. Напрыканцы 1938 года быў арыштаваны і восем месяцаў адсядзеў у Мінскай турме.
У гады Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Карлавіч жыў у Маскве. Удзельнічаў у выданні сатырычнай газеты-плаката «Раздавим фашистскую гадину» і часопіса «Беларусь». Пасля вызвалення Беларусі вярнуўся ў Мінск, дзе праз некалькі месяцаў 22 снежня 1944 года памёр.
Кузьма Чорны — аўтар зборнікаў апавяданняў, раманаў, п’ес. Яго творы належаць да лепшых узораў нацыянальнай драматургіі і прозы. Кожны радок, кожнае слова ў іх прасякнуты любоўю да чалавека працы, да змагара за лепшую будучыню.

Реклама

Ларыса Лук’янцава

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии