Вобразы ў фарбах

0

Для чатырнаццаці слуцкіх хлопчыкаў і дзяўчынак скончыўся перыяд навучання ў мастацкай школе. Настаўнікам і гледачам 15 чэрвеня былі прадстаўлены іх выніковыя творчыя работы.

«Анастасія Слуцкая» — так называецца работа Міхаіла Дайлідава (на фота). Ён стварыў вобраз славутай княгіні на фоне старажытнага Слуцка. Для сюжэта выбраны час, калі на пачатку ХVI стагоддзя гораду пагражалі іншаземцы.
Матывы верша слуцкага паэта Кастуся Цыбульскага «Ноч маладзіка» леглі ў аснову кампазіцыі Анжэлікі Гурыновіч. У рабоце «Мае продкі» Сяргей Марыніч стварыў галерэю вобразаў сваіх самых блізкіх людзей.
Да складаных філасофскіх тэм звярнуліся Яўгенія Лагун («Павуцінне жыцця»), Юлія Васянёва («Нясі крыж, які Бог паслаў»), Вікторыя Сільчанка («Ангелы»).
Выстава работ выпускнікоў школы павінна адбыцца пазней.

Реклама

Ігар Ціткоўскі

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии