Штосьці тут не так

0

Вельмі цікавую гістарычную інфармацыю прапанаваў чытачу «Кур'ер» у апошніх нумарах. Перш за ўсё маю на ўвазе матэрыялы вашага аўтара Ігара Ціткоўскага «Cлуп паміж Варшавай і Масквой» (№ 18 ад 5 мая), «Выяўлены надпісы на паштовай станцыі» (№ 23 ад 9 чэрвеня).

Гэта ж наогул, лічу, гістарычныя знаходкі, да якіх патрэбна было б, не лічачыся ні з якімі сродкамі, належным чынам аднесціся і зберагчы іх як нашу спадчыну.
Нічога іншага, як абурэнне, не мог выклікаць асабіста ў мяне той выпадак, калі прыстанцыйны слуп, на якім некалі вісела шыльда з указаннем адлегласці да Масквы і да Варшавы, быў выкарчаваны разам з векавымі дрэвамі і, мабыць, выкінуты на сметнік.
Як гэта ўсё назваць? Некампетэнтнасць і неадукаванасць тых, хто арганізоўвае і праводзіць работы? Абыякавасць? А мо гэта нейкі вандалізм, толькі ўжо на другім узроўні?
Не, штосьці тут не так!.. І куды мы толькі коцімся?!

Реклама

Мікола Клімовіч

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии