Рэтраспектыўны шпацыр. Мерны поступ класіцызму

0

Класіцызм — гэта пачуццё нязменнасці і непахіснасці, гэта ўпэўненасць і спакой. Класіцызм — гэта імкненне да дасканаласці і служэнне вышэйшым ідэалам.

Відавочная яго прысутнасць выявілася ў першую чаргу ў новых палацах, храмах і грамадскіх будынках. Ім было засведчана далучэнне нашых земляў да Расійскай імперыі, што адбылося напрыканцы ХVІІІ стагоддзя. У спакойным рытме, выверанай сіметрыі - упэўненасць усе непарушнасці зменаў і мара аб вечнасі.
Некалькі старых слуцкіх пабудоў, якія маюць узрост не болей 150−200 гадоў, чый лёс склаўся шчасліва ў перыяды войнаў і разбурэнняў, у сваім абліччы нясуць прыкметы менавіта гэтага стылю.
Еўрапейскі класіцызм — гэта падмацаваная рэнесансам рэпліка на антычнасць. У дваццатым стагоддзі ён рэхам аддаўся ў Савецкай краіне. Аднак ад савецкага — «сталінскага» класіцызму, як і ад усёй той эпохі, вее водарам штучнасці, фасаднасці, дэкаратыўнага прыкрыцця зусім іншага зместу. Тым не менш, арыенцір на класічную гармонію дае шанец і пабудовам, што з’явіліся ў нашым горадзе на працягу 30−50-х гадоў ХХ стагоддзя.

Реклама

Ігар Ціткоўскі

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии