На хвалі настрою

0

Сусвет дзіцячага спасціжэння вельмі змяшчальны і гнуткі. Усё ў ім успрымаецца праз прызму колеру, паху, смаку, гуку, бо працэсы логікі яшчэ не зусім уключаны. Менавіта таму ўражанні маленства застаюцца ў чалавечай памяці асабліва яркімі, шматзначнымі і запамінальнымі на ўсё жыццё.

Імгненнай маланкай каляровы струмень раз’яў пласкатасць памяці. Дробненькі, фіялетава-ружовы россып у гарадскім кветніку абудзіў успамін даўняга, перажытага адчаю. Яго прадракальны, гаркотна-моташны прысмак нападкаў, калі групу дашкалятаў вялі цешыцца на дзіцячую пляцоўку паўз радзенькія кветкі, засумаваўшыя збляклай, прысохлай плямкай на прасторы шэрага асфальтавага маналіту. Нешта даўка-цягучае ўзнялося тады ў душы, пранізлівае, гірвучае нутро, як вар’яцкі камарыны спеў. Парадзіла хваравітае адчуванне пакінутасці, страты роднага дому, матулі, неадольнае прадчуванне будучай немагчымасці звароту да іх…
Дзень вымушанага «сіроцтва» у маленстве цягнецца вечнасцю, таму бацькоўскія сцены здаюцца недасягальным прытулкам у бязмежнай сусветнай існасці…

Реклама

Вера Шут

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии