«Дзякуй», а не «Спасибо»

0

Даўно ўсюды і ўсім, выказваючы падзяку, я не кажу «Спасибо!», а толькі - «Дзякуй!». І вось чаму.

«Дзякуй!» — гавораць людзі свабодныя, людзі, у якіх ёсць гістарычная памяць. Наша беларускае «Дзякуй!» стаіць у адным шэрагу з польскім «Дзенькуе!», чэшскім «Дэкую!», нямецкім «Данкэ!», ангельскім «Сэнк'ю!» і Індыі - санскрыту. Прамая сённяшняя пераемніца мовы старажытных арыяў - мова хіндзі - таксама карыстаецца тым жа словам падзякі. І гучыць яно — «Данктэ!». І яшчэ, што цікава: корань гэтага слова — «данкт» трапіў у свой час у латынь (дантыс — зуб) і распаўсюдзіўся адтуль у многіх мовах свету і ў назве зубнога лекара — дантыста. І яно зусім не выпадкова. Аказваецца, у глыбокай старажытнасці ў выказванні падзякі за добрую справу ці якую паслугу яшчэ спадарожна суседнічала і пажаданне не мець зубнога болю.
Што ж тычыцца «Спасибо!», то яно мела распаўсюджанне спачатку сярод русічаў (урусаў), якія амаль трыста гадоў былі пад бізуном мангола-татараў і, вядома, іх ханаў. І паняволеныя, поруч з усіх кшталтаў ардынцымі, павінны былі і ўслых пастаянна і паўсюдна жадаць свайму хану ўсяго найлепшага. Калі прама, дык быць удзячнымі за рабства. І таму пры выказванні заваяванымі падзякі адзін аднаму ці яшчэ каму за што-небудзь павінна было вымаўляць: «Спаси, Бог, нашего хана!». Як вядома, таго ханства ўжо даўно няма — яно растварылася сярод прыгнечаных, але частка той «удзячнай» моўнай канструкцыі ў трансфармаванай форме захавалася і да нашых дзён — «Спасибо!». Мала таго, што захавалася на Маскоўскай Русі, дык яшчэ трапіла да суседніх народаў і распаўзлася па ўсім белым свеце. І ўсе наўкол, не ведаючы таго, гэтым рабскім слоўным-моўным пэндзлем латэнтна між волі мажуць адзін аднаго.
Дарэчы, у пасляханскай Расеі ў вышэйшым грамадстве памяталі і ўсведамлялі, што ў свой час азначала «Спасибо!» і таму стараліся яго не ўжываць, а карысталіся пры нагодзе словамі «Благодарю!» ці «Благодарствую!». Цяпер такое сустракаецца зрэдку. Сёння — амаль толькі «Спасибо!». Не выключана, што можа адрадзіцца і «Спаси, Бог, нашего хана!». Бо тое ж вышэйшае грамадства, заняўшы калісьці нішы ханаў, народ ад рабства доўга не вызваляла і ніколі не адчувала ад яго…
А я ўсім і ўсюды кажу толькі «Дзякуй!». І іншых да гэтага заклікаю. Таксама і ў імя гістарычнай памяці і свабоды!
Сказаннае вышэй тычыцца ўсіх нашых слоў - нашай самабытнай і непаўторнай мовы.

Реклама

Яўген Гучок

P. S. У свой час у сваім жыцці я меў шчаслівы выпадак і гонар сказаць Васілю Уладзіміравічу Быкаву «Дзякуй!» і адначасова пачуць ад яго тое ж самае слова.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии