Грошы на вецер

0
Реклама

Пошту апошніх дзён ад слуцкага чытача «Кур'ера» можна ахарактарызаваць, як размову з неабыякавым субяседнікам. Неабыякавым, у першую чаргу, да агульнагарадскіх праблем. У голасе тых, хто тэлефанаваў у рэдакцыю, чуваць быў сапраўдны боль за вырашэнне гэтых праблем, хоць яны і прасілі не пазначаць у газеце іх прозвішчы. Гэты боль і неабыякавы падыход быў прыкметны і ў тых лістах, што дасланы ў рэдакцыю. Лічыце самі хоць бы па гэтых невялікіх эпізодах.
Чытач з вуліцы Леніна вельмі эмацыянальна прасіў падняць на старонках газеты праблему той «ремонтной лихорадки», якая ахапіла Слуцк у гэты пераддажыначны перыяд. На яго думку, рабіць рамонт будынка магазіна, з фасада якога плітку даводзіцца збіваць з дапамогай адбойнага малатка, — гэта выкідванне грошай на вецер. «Чым думаюць людзі - не магу я ўцяміць», — абураўся чытач у тэлефоннай размове.

Праблему гаспадарлівага падыхода да правядзення рамонтных работ узняла і наша чытач з дома № 3 па вуліцы Сацыялістычнай: «Цікава, хто ж адказвае і хто кантралюе, як выкарыстоўваюцца будаўнічыя матэрыялы пры правядзенні капітальнага рамонту нашых дамоў? Складваецца ўражанне, што ўсё кінута на такі самацёк, што толькі лянівы не спакусіцца, каб штосьці сабе не прыдбаць ад гэтага дармавога багацця, абы як і, здаецца, безулікова складзеных цаглін, рэяк, пліткі… Бяры, нясі на свой двор, дабудоўвай катэдж ці проста прапівай гэта дабро».
У пісьме, аўтар якога назваў сябе Ю. Махавік, на першы погляд, уздымаецца дробязнае пытанне. Але гэта толькі на першы погляд, бо высновы аўтара паказваюць даволі прыкметны кошт гэтай «дробязі». Прапануем яго на мове арыгінала.
«Моя дорога на работу пролегает между зданием Молодёжного центра и жилым домом, в котором находится почтовое отделение № 5, по улице Ленина. Случчан наверняка не может не радовать возведенный здесь красивый заборчик со столбиками, покрытыми превосходной черепицей. Именно на них и хочу обратить внимание.
Замечаю по утрам, как часто эта превосходная черепица становится жертвой любителей почесать кулаки, потренировать свои мышцы на вечерних гулянках. Замечаю и другое: с каким упорством (уверен, достойным лучшего применения) хозяева этого заборчика регулярно, не мудрствуя лукаво, просто меняют разбитую черепицу, словно заявляя: «Бейте, всю не перебьёте!» Объемы этого «разбил-восстановил» не могут не впечатлять. Яркий случай, как мне кажется, когда поменялись местами причина и следствие. Не проще ли переделать столбики? И головной боли поменьше, и не так затратно всё будет.
…Сегодня шел на работу. Опять аккуратные красивые столбики после еще позавчерашнего «разбоя». Вспомнился сразу же анекдот: «Председатель колхоза на собрании держит отчет: «В прошлом году сажали 20 гектаров картошки, всю съел жук. В этом году посадим 200 — пусть подавится…»

Рэдакцыя ўдзячна ўсім, хто не застаецца абыякавым да паўсядзённых праблем жыцця нашай супольнасці. А тое, што чытач мае рацыю, падцвярджаюць і зводкі праваахоўных органаў - дастаткова пачытаць нашу рубрыку «Крымінал» у мінулым нумары «Кур'ера».
Званіце, пішыце! Робім газету разам!

Реклама

Аддзел пісем

Реклама

Комментарии: будем признательны за ваши отзывы.

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.