Юрка Гаўрук

0
Реклама

6 мая споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка і перакладчыка, ураджэнца горада Слуцка Юркі (Юрыя Паўлавіча) Гаўрука (1905−1979).

Нарадзіўся Юрка Гаўрук у сям'і рабочага. У 1921 годзе скончыў слуцкую школу другой ступені, потым Вышэйшы літаратурны інстытут імя Брусава ў Маскве. Працаваў у Горацкай сельгасакадэміі, дзе акрамя выкладання займаўся літаратурнай творчасцю. Збіраў і вывучаў фальклор, на Случчыне запісаў больш тысячы народных песень. Добра ведаў некалькі замежных моў, рабіў літаратурныя пераклады.
У 1935 годзе быў рэпрэсіраваны і асуджаны на высылку з Беларусі. Больш 20 гадоў правёў у Карэліі і Сібіры. Рэабілітавалі яго ў 1956 годзе. З 1957 года працаваў загадчыкам літчасткі ў тэатры імя Я. Купалы. Выдаў некалькі зборнікаў паэзіі і перакладаў.
Не стала Юрыя Паўлавіча 18 лютага 1979 года. «Быў чалавекам светлай душы,» — так сказаў пра яго ў артыкуле «Інтэлігент беларускай школы» Ніл Гілевіч.

Ларыса Лук’янцава

Реклама

Комментарии: будем признательны за ваши отзывы.

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.