Іншы погляд

0
Реклама

Актыўны ўдзел прынялі юныя мастакі з Беларусі ў ІІІ Міжнародным мастацкім конкурсе «Іншы погляд», што праводзіўся напрацягу лютага-сакавіка ў польскім горадзе Саснаўцы. У выніку цэлы стос узнагарод прыбыў юным мастакам нашага рэгіёна.
У ліку чатырнаццаці пераможцаў конкурса, вызначаных у некалькіх узроставых групах, аказаліся Караліна Вайніловіч і Марыя Надудкіна са Слуцкай дзіцячай мастацкай школы і Вікторыя Волчэк з Салігорскай ДМШ.

Ганаровымі дыпломамі ўдзельнікаў адзначаны таксама работы Дар'і Берасневіч, якая вучыцца ў Грэскай школе мастацтваў; Марыі Лыч, Вікторыі Сільчанка, Яўгеніі Рулінскай, Яўгена Саладухі са Слуцкай ДМШ і Уладзіміра Васілеўскага з Салігорска.

Ігар Ціткоўскі

Реклама

Комментарии: будем признательны за ваши отзывы.

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.