Культурныя стасункі з Далёкім Усходам

0

Вынікам удзелу вучняў Слуцкай дзіцячай мастацкай школы ў 35-й Сусветнай выставе дзіцячага малюнка, што прайшла ў 2004 годзе ў сталіцы Тайваня горадзе Тайбэі, сталі два медалі і тры ганаровыя граматы.
Усяго на Беларусь з выставы, арганізаванай Тайваньскай асацыяцыяй «За адукацыю цераз мастацтва», прыйшло пятнаццаць узнагарод. У іх ліку работы вучняў Слуцкай ДМШ Рустама Аліева і Міхаіла Дайлідава адзначаны адпаведна залатым і бронзавым медалямі, а Мілена Бенцлер, Алена Смятанка і Марыя Цэгалка ўзнагароджаны ганаровымі дыпломамі.

Ганаровы дыплом удзельніка атрымала таксама вучаніца Салігорскай дзіцячай мастацкай школы Анастасія Цярэшка.
Цырымонія ўручэння ўзнагарод беларускім пераможцам адбудзецца 29 красавіка ў Мінску ў памяшканні Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі.

Реклама

Ігар Ціткоўскі

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии