Здаецца, што справа насценнага друку ў наш час зусім сканала. Але гэта абвергла СВК “Сінягова”, што на Старадарожчыне.
Праўленне гаспадаркі на працягу больш як 15 гадоў упарта падтрымлівае свой орган у друку – насценную газету “Голас калгасніка”. У ей асвятляюцца падзеі, якімі жывуць мясцовыя вяскоўцы. І зусім нядзіўна, што на чарговым справаздачным сходзе гаспадаркі рэдактар насценгазеты, загадчыца мясцовага дзіцячага садка Таццяна Турэц, была прэміравана.
Яўген Валін