Язэп Дыла

0

14 красавіка спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння нашага земляка, пісьменніка, грамадскага і палітычнага дзеяча 1910−20-х гадоў Восіпа Лявонавіча Дылы.
«Часта вяртаючыся ў думках у край майго дзяцінства, юнацтва і сталасці, і сёння, аглядаючы жыццёвы шлях, я радуюся, што лепшую частку гэтага шляху я прайшоў, верна служачы майму народу, маёй Беларусі» — так у аўтабіяграфіі пісаў Восіп Лявонавіч тады, калі было яму 88 гадоў.

Нарадзіўся Восіп Лявонавіч (Язэп Дыла) у Слуцку ў сям'і служачага. Ён скончыў Слуцкую гімназію, потым Юр’еўскі ветэрынарны інстытут. Працоўную дзейнасць пачаў у 1903 годзе, з часам далучыўся да сацыял-дэмакратычнага руху. У 1912 годзе дэбютаваў як пісьменнік. Пасля рэвалюцыі быў камісарам працы рэспублікі, старшынёй дзяржпланавай камісіі БССР, вучоным сакратаром інстытута Беларускай культуры, дырэктарам першага Беларускага драматычнага тэатра, дырэктарам інстытута мастацтва. У 1920-х гадах Восіп Лявонавіч чытаў лекцыі па гісторыі Беларусі на беларусазнаўчых курсах у Слуцку. Тады пазнаёміўся з Якубам Коласам, які ў той час таксама выступаў у Слуцку з лекцыямі па методыцы выкладання беларускай мовы і літаратуры.
У 1930 годзе Дыла быў рэпрэсіраваны і асуджаны на высылку. Яго ў 1957 годзе рэабілітавалі, але на Беларусь пісьменнік не вярнуўся, застаўся жыць у Саратаве. Сувязі з радзімай, тым не менш, не парываў. Памёр 7 красавіка 1973 года. Для нас каштоўнымі з’яўляюцца многія яго творы. З іх хацелася б вылучыць успаміны пра сучаснікаў - Якуба Коласа, Янку Купалу, Альгерда Абуховіча. Для зацікаўленага чытача ў Слуцкай гарадской бібліятэцы могуць прапанаваць зборнік Язэпа Дылы «Творы», выдадзены ў 1981 годзе.

Реклама

Ларыса Лук’янцава

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии