Дапамога шпакам

1
Реклама

Каб усталяваць драўляную шпакоўню, жыхар адной з кватэр пяціпавярховага дома № 11 па вул. Парыжскай Камуны ў Слуцку, пенсіянер А. Купрэвіч, выклікаў пажарную машыну з вынасной лесвіцай. Служба МЧС аператыўна адгукнулася на заклік.
Прыехаўшая брыгада ў адзін момант усталявала шпакоўню, зробленую гаспадаром і яго жонкай Аленай Іванаўнай, на вяршыню бярозы, і ў той жа дзень новую хатку абжыла парачка шустрых птушак-шчабятух.
У гарадскім парку Слуцка таксама падрыхтаваліся да прылету шпакоў. Вучні СШ № 4,5,10 і 13 з любоўю і добрым густам змайстравалі цудоўныя шпакоўні.

Міхась Тычына

Реклама

1
Комментарии: будем признательны за ваши отзывы.

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
1 Авторы комментариев
земляк

:surprised: а во сколько обошелся этот вызов городу?