Уладзімір Басалыга

0
Реклама

1 красавіка споўнілася 65 гадоў з дня нараджэння мастака-графіка, старшыні Беларускага саюза мастакоў Уладзіміра Басалыгі.
Творчыя памкненні Уладзіміра Самойлавіча ляжаць у рэчышчы той плыні, што зарадзілася ў застойныя савецкія часы і ставіла за мэту наданне беларускаму мастацтву яскравага нацыянальнага аблічча. Праца на гэтай ніве працягваецца і сёння. Жадаем нашаму земляку, мастаку-патрыёту далейшых поспехаў як у асабістай творчасці, так і ў якасці кіраўніка мастацкага саюза.

Ігар Ціткоўскі

Реклама

Комментарии: будем признательны за ваши отзывы.

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.