Сустрэча з пісьменнікамі

0

У традыцыйны дзень дзіцячай і юнацкай кнігі на сустрэчу з юнымі чытачамі ў Слуцкую цэнтальную бібліятэку прыехалі пісьменнікі-землякі Павел Місько і Вячаслаў Корбут.
На мерапрыемстве Павел Місько паведаў пра свой жыццевы і творчы шлях, адказаў на шматлікія пытанні аўдыторыі, пазнаеміў с планамі на будучыню. Аўтар падараваў бібліятэцы свае кнігі з аўтографамі.
Паэт вячаслаў Корбут, дырэктар літаратурнага фонда Саюза пісьменнікаў, чытаў уласныя вершы і байкі, адказваў на пытанні чытачоў, распавядаў аб працэсе выдавецтва кнігі.

Пісьменнікі-землякі пажадалі прысутным любіць кнігу — саму глыбокую крыніцу пазнання свету. Павел Місько і Вячаслў Корбут выказалі юным чытачам, што захоўваюць удзячнасць случчанскаму краю, адкуль пачалася іх жыццевая сцяжына, і надалей будуць рады сустрэчам у родным горадзе.

Реклама

Галіна Сасіновіч

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии