Дыпломы I ступені - Алене і Ксеніі

0

Дыпломамі першай ступені адзначаны ўдзел навучэнцаў Слуцкай дзіцячай мастацкай школы Алены Леановіч і Ксеніі Падліпскай у конкурсе малюнка і жывапісу «Мая Беларусь».
Конкурс, на які паступілі пяць тысяч твораў, праходзіў у межах Рэспубліканскага фестывалю школьнікаў і вучнёўскай моладзі «Дзень Зямлі. Беларусь 2005». У нашай краіне грамадскай арганізацыяй «Беларускі зялёны крыж» сумесна з Міністэрствам адукацыі і Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ён праводзіцца ўжо ў пяты раз.
Дыплом другой ступені атрымала вучаніца Салігорскай ДМШ Юлія Штылёва.
Адзначаны дыпломамі Слуцкая ДМШ (як лепшы творчы калектыў) і выкладчыца школы Мацюшэнкава Гунефа Фёдараўна (за ўклад у развіццё дзіцячага выяўленчага мастацтва і як кіраўнік лепшага калектыву). Ёй, а таксама вучаніцы ДМШ Аляксандры Волкавай ад спонсараў фестывалю ўручаны каштоўныя падарункі.

Ігар Ціткоўскі

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии