Прэзентацыя помнікаў

0

У чытальнай зале Дома літаратараў у Мінску 18 сакавіка ў 18 гадзін пачнецца вечарына-прэзентацыя скульптурных помнікаў, прысвечаных адметным з’явам культурнага жыцця слуцкай мінуўшчыны.

Анатоль Белы i скульптар Уладзiмiр Мелехау у Старых Дарогах. 2003 г.На вечарыне будуць прадстаўлены помнік слуцкім ткачыхам (скульптара Аляксандра Зіменкі) і помнік Альгерду Абуховічу (аўтар — Уладзімір Мелехаў). Творы пакуль што зроблены ў мяккім матэрыяле, а адлітыя ў метале пазней павінны быць усталяваны ў Слуцку. Наведвальнікаў зацікавіць і жывапісны партрэт Абуховіча, які на тым жа мерапрыемстве прадставіць мастак Алесь Цыркуноў. Пра помнікі, звязаныя з гісторыяй Слуцка, размовы ўжо вядуцца шмат часу. У першую чаргу гэта датычыцца помніка пісьменніку Альгерду Абуховічу. Гаворка пра яго неабходнасць не раз вялася на старонках нашай газеты. Актыўным староннікам гэтай ініцыятывы з’яўляецца наш зямляк, пісьменнік Яўген Гучок. Да абмеркавання згаданай тэмы падключаліся і мясцовыя ўлады. Аднак з-за таго, што рэальнага зруху ў справах не назіраецца, ініцыятыву на сябе ўзяў кіраўнік культурніцкага аб’яднання «Спадчына», арганізатар прыватнага мастацкага музея ў Старых Дарогах Анатоль Белы. Яго намаганнямі да работы былі далучаны скульптары Аляксандр Зіменка і Уладзімір Мелехаў, творчасць якіх добра вядома і на радзіме, і за яе межамі. Цераз газету Анатоль Яўхімавіч звяртаецца да зацікаўленых случчан і запрашае ўсіх на вечарыну ў Мінск.

Реклама

Сяргей Багдашыч

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии