Сегодня пятница, 27 апреля +6
    Культура

    У Мінску адбудзецца Форум актыўных людзей «Сакавіцкія Сустрэчы-2018»

    • Новые объявления
    • СДАМ павильон на мини-рынке в 11-м городке. 12 кв.м., есть интеренет, кондиционер. Тел. (8 029) 676 17 23.

      ***

      КВАРТИРУ 2-х комнатную в Могилёве срочно обменяем на 2-х или 1-комнатную в Слуцке. Днепровский бульвар 24, квартира внутренняя, тёплая, 3 этаж. Комнаты смежные, застекленная лоджия, раздельный санузел. Теплая панелька в удобном районе, рядом парк и Днепр в пешей доступности. Возможна продажа. Торг. Тел. (80 44) 713 99 17

      ***

      БАНКИ по 0,5, 1, 3 литра. 30 штук, в основном поллитровые. За всё прошу 5 рублей. Самовывоз. Тел. (8 029) 329 29 34 (life), (8029) 250 91 99 (МТС)

    20−21 красавіка ў Мінску адбудзецца Форум актыўных людзей «Сакавіцкія Сустрэчы-2018». Гэта найбуйнейшая пляцоўка для абмену досведам і наладжвання дыялогу паміж актыўнымі грамадзянамi.

    Рэгістрацыя адкрыта да 15-га красавіка. Рэгістрацыйная анкета дае магчымасць патэнцыйным удзельнікам прапанаваць сваё мерапрыемства або прэзентацыю па тэме Форума ці паўдзельнічаць у выставе вырабаў, тавараў і літаратуры.

    Дэталёвая інфармацыя ніжэй і на сайце Форума. Па ўсіх пытаннях удзелу ў Форуме, калі ласка, звяртайцеся да арганізатараў - Інфармацыйна-асветніцкі фонд «Новая Еўразія» — на емейл: sakavik. forum@eurasia.by ці па тэл. (8 029) 307 55 43.

    Звярніце ўвагу, што на Форуме будуць прысутнічаць прадстаўнікі Фонда развіцця мясцовых супольнасцей (CMDF), якія будуць кансультаваць па пытаннях падрыхтоўкі праектных прапановаў згодна патрабаванняў Фонда. Бліжэйшы дэдлайн падачы заявак на Фонд — 30 красавіка.

    Сакавіцкія Сустрэчы 2018: запрашаем на святкаванне багацця і разнастайнасці грамадзянскай актыўнасці!

    20−21 красавіка ў Мінску адбудзецца II Форум актыўных людзей «Сакавіцкія Сустрэчы 2018».

    Сакавiцкiя Сустрэчы 2018 — гэта свята грамадзянскага актывізму i найбуйнейшая пляцоўка для абмену досведам і наладжвання дыялогу паміж актыўнымі грамадзянамi. На Форуме сустрэнуцца прадстаўнікi некамерцыйных арганізацый і ініцыятываў, устаноў адукацыі, навукі і культуры, СМІ, бізнесу, органаў мясцовай улады і кіравання. Мы вітаем тое, што актывізм набывае розныя формы і праявы, і лічым, што сіла грамадзянскай супольнасці менавіта ў разнастайнасці суб’ектаў і падыходаў.

    Задачы Форума: прадэманстраваць разнастайнасць грамадзянскай актыўнасці, абмяняцца досведам і лепшымі практыкамі па дасягненнi пазітыўных змен у грамадстве, пашырыць міжсектарны дыялог і супрацоўніцтва, абмеркаваць шляхі павышэння ўкладу грамадзянскай супольнасці ў развіццё краіны.

    У праграме Форума вас чакаюць:

    1. Дыскусіі з экспертамі і эксперткамі па акуальных пытаннях грамадзянскай супольнасцi i развiцця грамадскай актыўнасцi;
    2. Лепшыя практыкі паспяховых грамадскiх ініцыятываў i досвед узаемадзеяння грамадзян з СМI, бiзнэсам i органамi ўлады;
    3. Бясплатныя трэнінгі і майстар-класы;
    4. Адукацыйныя гульні;
    5. Выстава тавараў i паслугаў некамерцыйных арганiзацый i сацыяльных прадпрыемстваў;
    6. Новыя знаёмствы і кантакты.

    Удзельнікі мерапрыемства пазнаемяцца з аналітычнымі матэрыламі па развіцці грамадзянскай супольнасці і актівізму, індывідуальнымі гісторямі поспеху актывістаў, лепшымі практыкамі і інструментамі у сацыяльнай, экалагічнай і эканамічная сферах грамадзянскай актыўнасці, сацыяльнаму прадпрымальніцтву і сацыяльнай адказнасць бізнесу, гендэрнай роўнасці, ЛГБТК+ і антыдыскрымінацыі, пытанням супрацоўніцтва недзяржаўных арганізацый, СМІ і бізнесу, юрыдычным аспектам функцыянавання НКА, развіццю ўрбаністычных тэрыторый, гісторыі грамадзянская актыўнасці ў Беларусі і інш.

    Падрабязная праграма ў хуткім часе будзе на сайце Форума і ў сацыяльных сетках — сачыце за нашымi навiнамi.

    Каб узяць удзел у мерапрыемстве, неабходна запоўніць рэгістрацыйную анкету да 15 красавіка. Рэгістрацыйная анкета дае магчымасць патэнцыйным удзельнікам прапанаваць сваё мерапрыемства або прэзентацыю па тэме Форума ці паўдзельнічаць у выставе вырабаў, тавараў і літаратуры ў межах «Алеі ініцыятываў».

    Звярніце ўвагу, што колькасць удзельнікаў i ўдзельніц абмежаваная. Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне і харчаванне. Знайдзіце аднадумцаў і натхненне ў Сакавіцкіх сустрэчах!

    Арганізатар Сакавіцкіх Cустрэчаў 2018 — Інфармацыйна-асветніцкі фонд «Новая Еўразія» ў партнёрстве з Адкрытым арганізацыйным камітэтам.

    Пра папярэдняе мерапрыемства — Сакавіцкія сустрэчы-2017 — можна паглядзець тут.

    Все публикации