Сегодня среда, 25 апреля +10
    Культура

    «Ніякай палітыкі!» Аляксандр Туміловіч стаў старшынёй Слуцкай філіі Таварыства беларускай мовы

    Аляксандр Туміловіч у рэдакцыі «Кур’ера».
    Аляксандр Туміловіч у рэдакцыі «Кур’ера». Фота: Вікторыя Капская
    • Новые объявления
    • СДАМ павильон на мини-рынке в 11-м городке. 12 кв.м., есть интеренет, кондиционер. Тел. (8 029) 676 17 23.

      ***

      КВАРТИРУ 2-х комнатную в Могилёве срочно обменяем на 2-х или 1-комнатную в Слуцке. Днепровский бульвар 24, квартира внутренняя, тёплая, 3 этаж. Комнаты смежные, застекленная лоджия, раздельный санузел. Теплая панелька в удобном районе, рядом парк и Днепр в пешей доступности. Возможна продажа. Торг. Тел. (80 44) 713 99 17

      ***

      БАНКИ по 0,5, 1, 3 литра. 30 штук, в основном поллитровые. За всё прошу 5 рублей. Самовывоз. Тел. (8 029) 329 29 34 (life), (8029) 250 91 99 (МТС)

    Аляксандр Туміловіч як новы кіраўнік мясцовай філіі ТБМ плануе знайсці памяшканне для супольнай працы, праводзіць адукацыйныя сустрэчы і запрашаць да супрацоўніцтва мясцовых філолагаў.

    Сход слуцкіх членаў ТБМ адбыўся напрыканцы года, у суботу, 30 снежня. Сябры Таварыства падтрымалі кандыдатуру Аляксандра Туміловіча.

    «Для мяне гэта нешта новае. Першае, што хочацца зрабіць, — гэта паспрабаваць знайсці афіцыйнае месца для бягучай працы. Другое — будаваць „цывільныя“ адносіны з усімі органамі ўлады і структурамі нашага грамадства», — распавядае Аляксандр Туміловіч.

    Паводле яго слоў, ён будзе рады вітаць новых людзей у якасці сяброў ТБМ — людзей, якія змогуць падказаць, прапанаваць, звярнуць увагу на сітуацыі, што тычацца роднай мовы. Гэта не абавязкова павінна замыкацца, на думку кіраўніка, толькі на пытаннях устаноўкі новых шыльдаў на беларускай мове.

    «Канешне, мне хочацца, каб не толькі „Кур'ер“ пісаўся праз апостраф, але з’явіліся і іншыя шыльды, назвы на роднай мове. Аднак, можа, да нас дойдуць і філолагі, якія маглі б даць урок беларускай мовы не адным сябрам ТБМ, але і неабыякавым случчанам, — кажа кіраўнік суполкі. — У нас у дадзеным выпадку не павінна быць ніякай палітыкі. Я хачу развіваць беларускую мову, а не займацца палітычнымі накірункамі».

    Нагадаем, што Аляксандр Туміловіч працаваў у аддзеле культуры Слуцкага райвыканкама. Ён быў адзначаны як добры рэжысёр і чулы арганізатар культурна-асветніцкай работы.

    В тему:

    Все публикации