Сегодня пятница, 20 октября +9
    Акции

    Як дзеці родную мову ў «Лео» вучылі

    • Новые объявления
    • ГАРАЖ в ГК 7 (12 в/г), 4×9, свет, подвал, яма — 4000 руб. т.(8 029) 304 09 44

      ГАРАЖ в ГК «Виленский». т.(8 029) 621 47 00

      ГАРАЖ в ГК «Майский посад», 6.1×4.5 м, возле въезда. т.(8 029) 636 56 60

    У панядзелак, 28 жніўня, у дзіцячым забаўляльным цэнтры «Лео» баларускамоўныя госці пагаварылі з маленькімі случчанамі на роднай мове пра жывёл і праспявалі беларускія песні.

    Разам з Тарасам Шчырым, спартыўным журналістам партала Tribuna.com, і Ружай Міхайлоўскай, выхавальніцай дзіцячага садка, хлопцы і дзяўчынкі вывучылі, хто такія вавёрка (белка), вуж (уж), дзік (дикий кабан) і іншыя жывёлы, і распавялі пра сябе.

    Святлана Чакушка, спявачка, удзельніца фальклорнага гурта «Мярэжа», праспявала з хлопцамі песню «Як служыў я ў пана» і пагуляла з імі ў гульню.

    Аніматары «Лео» забаўлялі рабят танцамі і гульнёй з шарыкамі.

    Самыя актыўныя дзеткі атрымалі дыпломы за цікавасць да беларускай мовы і падарункі - беларускамоўныя кнігі, майку, сумку, нататнікі і ручкі.

    Спачатку на заняткі прыйшлі ўсе: і пяцігодкі, і сямігодкі, і дзесяцігодкі. Аднак пазней засталіся толькі старэйшыя. Малышы пайшлі ў гульнявой лабірынт
    Спартыўны журналіст цікавіцца, што гэта за птушка, як яна гучыць на роднай мове. Дзеці ведаюць, адказваюць: «Бусел»
    Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне: цягнулі рукі, падбягалі да вядучага, крычалі
    Святлана паразмаўляла з маленькімі случакамі пра юбілей беларускага кнігадрукавання і народным касцюме
    Дзеці шчыра радаваліся падарункам: ласункам, паштоўкам, значкам
    Самыя актыўныя шэсць чалавек атрымалі дыпломы за цікавасць да беларускай мовы
    Все публикации