Сегодня среда, 20 июня +20

    Дэпутат Алена Анісім: Моладзь заганяюць у кватэры

    Фота: Вікторыя Капская
    • Новые объявления
    • СДАМ павильон на мини-рынке в 11-м городке. 12 кв.м., есть интеренет, кондиционер. Тел. (8 029) 676 17 23.

      ***

      КВАРТИРУ 2-х комнатную в Могилёве срочно обменяем на 2-х или 1-комнатную в Слуцке. Днепровский бульвар 24, квартира внутренняя, тёплая, 3 этаж. Комнаты смежные, застекленная лоджия, раздельный санузел. Теплая панелька в удобном районе, рядом парк и Днепр в пешей доступности. Возможна продажа. Торг. Тел. (80 44) 713 99 17

      ***

      БАНКИ по 0,5, 1, 3 литра. 30 штук, в основном поллитровые. За всё прошу 5 рублей. Самовывоз. Тел. (8 029) 329 29 34 (life), (8029) 250 91 99 (МТС)

    У пятніцу, 4 жніўня, у Слуцк завітала Алена Анісім, дэпутат парламента. У якасці намесніка старшыні рэспубліканскага Таварыства беларускай мовы яна прысутнічала на справаздачна-выбарным сходзе Слуцкай суполкі ТБМ, распавяла аб накірунках дзейнасці галаўной арганізацыі і пажадала поспехаў у працы па беларусізацыі Слуцка новаабранай гарадской Радзе.

    «Кур`ер» скарыстаўся магчымасцю і задаў госці некалькі пытанняў па яе сферы дзейнасці ў парламенце — адукацыі і культуры.

    Закрыццё школ у вёсках

    У размове з дэпутатам «Кур`ер» прывёў прыклад закрыцця базавай школы ў Навадворцах і пацікавіўся, як яна ставіцца да гэтага.

    Алена Анісім лічыць, што закрыццё сельскіх школ — вялікая праблема. «Па-першае, сельскія школы — гэта беларускамоўныя школы. Пасля закрыцця такіх устаноў дзеці часцей за ўсё працягваюць вучобу ў рускамоўнай школе, — кажа суразмоўца. — Праб­лема ў тым, што дзецям цяжка перастроіцца».

    Калі школу закрываюць, навучэнцам прапануюць хадзіць ці ездзіць вучыцца ў суседнюю вёску альбо ў горад, калі ён недалёка. Аддаленасць школы — другая праблема, якую называе дэпутат Алена Анісім. Бацькам прыходзіцца шукаць варыянты, як дастаўляць дзяцей у навучальную ўстанову.

    Трэці момант — эканаміч­ны. Некаторыя вёскі вымі­раюць, таму і дзяцей у класах мала, а ўтрым­лі­ваць школу з малалікімі класамі — дзяржаве нявыгадна.

    Бар’ер грамадзянскім ініцыятывам

    «Кур`ер» увёў Алену Анісім у курс справы, як ідзе культурнае жыццё ў Слуцку. Расказаў аб закрыцці опэн-эйра, пра забарону беларускамоўнай вечарыны і гэтак далей.

    Дэпутат адзначыла, што, калі актывісты хочуць правесці мерапрыемства ў Слуцку, а мясцовыя ўлады не дазваляюць, ім трэба пастаянна весці дыялог з уладамі і аргументаваць свае просьбы.

    «Я не ведаю ўсіх праблем Случчыны і ў чым прычына такой сітуацыі. Скажу, што добра, калі ёсць пазітыўна актыўная моладзь, яна — наш заўтрашні дзень. Доб­ра, што яна гатова браць на сябе адказнасць і нешта арганізоўваць. У гэтым сіла грамадства. Без яе актыўнай часткі нельга рабіць добрае і карыснае», — кажа палітычны дзеяч.

    Перайменаванне вуліцы

    На думку дэпутата, каб перайменаваць вуліцу ў гонар слуцкіх паўстанцаў, трэба правесці інфармацыйную кампанію: хто гэтыя героі, чаго яны хацелі дамагчыся, за што змагаліся.

    Яна лічыць, што можна прыйсці да кампрамісу. Напрыклад, назваць у гонар слуцкіх паўстанцаў новую вуліцу або новы мікрараён.

    Тры праблемы маленькіх гарадоў

    Алена Анісім першай з праблем малых гарадоў называе рашэнне аб пераносе пачатку заняткаў у школах. «У колькі гадзін пачынаць заняткі ў школе, павінен вырашаць дырэктар, педагагічны савет і бацькоўскі сход, а не «наверсе і гвалтам», — лічыць яна.

    Другая праблема — шмат функцый у педагогаў, акрамя адной — адукацыйнай. «Хадзіць па кватэрах і правяраць, ці ёсць пажарныя апавяшчальнікі, як жывуць дзеці ў сем`ях і гэтак далей, — не задача педагогаў», — упэўнена Алена Анісім.

    Трэцяя — «каменданцкая гадзіна» на дыскатэках. «Калі я гадавалася, у вёсках не было праблем з дыскатэкамі. Школьнікі, напэўна, за поўнач гулялі. У гэтым сэнсе сітуацыя зараз стала горшай. Моладзь заганяюць у свае кватэры. З гэтага можа вырасці праблема адаптацыі з іншымі людзьмі, у тым ліку і пры стварэнні сям`і ў будучыні», — лічыць суразмоўца.

    Все публикации