Сегодня четверг, 22 февраля -7
    Культура

    Каля «Маяка» дарылі паштоўкі за слова «дзякуй»

    Фота: Вікторыя Макарава
    • Новые объявления
    • КАРТОФЕЛЬ крупный вкусный — 50 коп./ 1 кг. Доставка. т.(8 044) 739 89 04

      КОЗЛИКИ (7−8 мес.). т.(8 029) 918 61 83 звонить после 19.00

      КОРЕНЬ белой лапчатки. т.(8 044) 451 42 02, (8 1 795) 6 43 21

    У сераду, 13 ліпеня, каля ГЦ «Маяк» і ў цэнтры горада група маладых людзей раздавала паштоўкі на беларускай мове і прасіла падзякаваць ім за гэта менавіта на роднай мове.

    Фотаздымкі: Вікторыя Макарава

    Так случчанка Аліна Нагорная і яе аднадумцы ўшанавалі 500-годдзе беларускага друку. Маладыя людзі называюць сябе iніцыятывай «Дзея» і ладзяць у горадзе падобныя культурныя і грамадскія дзеі.

    Аліна Нагорная так патлумачыла «Кур'еру» цяперашнюю: «Беларуская мова — гэта шанец называць любоў да піва і каханне да жанчыны рознымі словамі, і гэта варта выкарыстоўваць. Вельмі прыемна, што народ станоўча рэагуе на нашу просьбу i адказвае словам „дзякуй“. Дзеля гэтага мы і ладзім такія акцыi: каб людзі пачалі размаўляць на беларускай мове».

    Аліна Нагорная
    Гэта першае ў Слуцку мерапрыемства такога кшталту. Па словах Аліны, для роднага горада ў яе яшчэ шмат ідэй, але яны больш накіраваны на вырашэнне мясцовых праблем.
    Все публикации