Сегодня понедельник, 23 октября +5
    Самиздат

    Гарэлка згубіла

    Малюнак: Вера Шут
    • Новые объявления
    • ГАРАЖ в ГК 7 (12 в/г), 4×9, свет, подвал, яма — 4000 руб. т.(8 029) 304 09 44

      ГАРАЖ в ГК «Виленский». т.(8 029) 621 47 00

      ГАРАЖ в ГК «Майский посад», 6.1×4.5 м, возле въезда. т.(8 029) 636 56 60

    У вялікай бацькавай майцы, нібы недарэчная дзіўная здань, ён углядаўся ў бацькаў карак. Яго дзіцячая рука так сціснула ручку нажа, ажно пабялелі тонкія пальцы.

    Непадуладная хваля злосці неяк адкацілася ад сэрца, і хлопчык раптам усвядоміў, што не зможа зрабіць тое, аб чым трызніў увесь вечар. Зрабіць нешта з бацькам, які заўтра зноў нап`ецца і, як заўсёды, калі п`яны, пачне збіваць сваю жонку Алену, яго маці. Дастанецца і Паўліку. Але гэта нічога. Ён моцны, ён вытрымае. Абы не чуць больш плач сястрычак у ложку, не чуць галашэння маці.

    Для сябе Паўлік усё вырашыў. Што б ні здарылася, але збіваць матулю і разбураць у п`яным куражы ўсё навокал бацька больш не будзе…

    Увечары Іван прыйшоў дадому як быццам п`янейшы, чым звычайна. Ляснуўшы дзвярыма, у брудных ботах пашыбаваў да ложка.

    Алена толькі што скончыла мыць падлогу і зараз, бачачы такі здзек над сваёй працай, не змагла стрымать абурэнне: «А каб па табе так чэрці хадзілі, свіння ты гэтакая».

    Цяжкая постаць спыніла свой шлях у ложак. Мутныя вочы агледзелі жонку. Іван пайшоў у бок Алены. Навіс над ёй, пачаў біць велізарнымі кулакамі і ботамі.

    — Не чапай мамку!

    Паўлік не адразу ўсвядоміў, што вісіць на бацькавай руцэ, учапіўшыся ў яе абедзвюма сваімі ручкамі.

    Іван злосна і раздражнёна засоп, махнуў рукавом і Паўлік адляцеў у кут, дзе стаяў стары жалезны ложак.

    Стаміўшыся збіваць жонку, Іван пакінуў яе енчыць на падлозе і, павярнуўшыся, накіраваўся ісці спаць.

    Нежывы погляд его, раптам упёрся ў маленькую фігурку, якая скурчылася на падлозе. Хістаючыся, Іван стаяў і глядзеў бессэнсоўна на нерухомы камячок, раз пораз пераводзіў погляд на чырвоную лужу на падлозе.

    Спатрэбіўся нейкі час і велізарныя намаганні для таго, каб рэшткі свядомасці кропля за кропляй здолелі прабіцца да аглушанага алкаголем розуму. І раптам увесь хмель як выдзьмула з Івана. Ён кінуўся да сына, паварочваў дрыжачымі рукамі, углядаўся ў яго са страхам і разгубленасцю.

    Уся левая палова галавы Паўліка была вымазана крывёю. Яе згусткі пакрылі твар хлопчыка рудымі і бурымі разводамі.

    — Алена, бяжы па фельчара! — прыдушана выдыхнуў Іван.

    Жонка ўжо выскачыла за дзверы, яе постаць прамільгнула ўздоўж вокнаў, панеслася па вуліцы.

    Праз некалькі хвілін на вуліцы паказаўся фельчар Сямёныч. Ен таропка тупаў праз лужыны, а вакол яго мітусілася Алена.

    Нагнуўшыся, Сямёныч прафесійна абмацаў галаву хлопчыка, затрымаў Паўлікаву ручку ў сваёй суханькай руцэ. Павярнуўшыся да Івана, фельчар рэзка сказаў: «Навошта вы мяне пазвалі? Думалі, што я змагу ўваскрэсіць вам сына? Дык я не Хрыстос!»

    Загаласіла роспачна Алена, зусім скамянеў Іван. Не звяртаючы болей увагі на гаспадароў, Сямёнавіч выскачыў на двор, бразнуўшы дзвярыма.

    Недзе праз паўгадзіны прыбег участковы. Аб нечым усё распытваў амаль нежывую Алену. Вельмі хутка каля хаты сабралася ўся вёска. Людзі перагаворваліся, ківалі галовамі, бабы ціха ўздыхалі.

    Непрыкметна з хаты некуды знік Іван. Спачатку думалі, што збег, але хутка знайшлі. Ён павесіўся ў хляве на рамні…

    Бацюшка, які прыехаў адпяваць Паўліка, доўга не згаджаўся стварыць абрад таксама і над целам яго бацькі. Але ў рэшце рэшт святара ўгаварылі. Сабралі, паднеслі яму таго-сяго, улагодзілі…

    Так і ляжалі яны побач кожны ў сваёй труне — бацька і сын.

    Калі іх выносілі, Алена была не ў стане ісці самастойна. Каб не павалілася, яе падтрымлівалі дзве жанчыны-суседкі.

    Побач з маткай, учапіўшыся за яе спад-ніцу, беглі дзве дачкі-малечы.

    Ужо вечарам за памінальным сталом, слухаючы жаласлівыя ўздыхі кабет аб тым, якім добрым быў хлопец нябожчык Іван, шкада, піў толькі, старая Асцючыха раптоўна выпаліла злосна:

    — Дык жа раней Іван не піў. А які трактарыст быў добры! Агарод апрацуе па першай жа просьбе. Ці не мы яму за гэта пляшку за пляшкай давалі? Ці не ты, Акуліна? Ці не ты, Лісавета?

    — Дык не прымусам жа мы яму тую гарэлку ў рот лілі, — замахалі рукамі жанчыны.

    — Яно вядома: калі паможаш каму па-суседску — ў рот гвалтам не нальюць, — секла словамі ў вочы аднавяскоўцам Асцючыха. — Але на плечы насядуць ёмка. Тут і дуб зломіцца. Шкада, вельмі шкада. Такога хлопца гарэліца згубіла, — прамовіла Асцючыха і выйшла з хаты.

    І невядома, пра каго былі сказаны гэтыя словы: пра бацьку ці пра забітага ім сына.

    Этот материал был опубликован на странице 28 печатного номера газеты «Інфа-Кур’ер» №24 (854) от 15 июня 2017 года. Вы можете приобрести этот выпуск в цифровом формате PDF.
    Все публикации